Затрыманыя падчас канцэрту ў Гомелі знаходзяцца ў ізалятары

Актывіст апазіцыі Канстанцін Жукоўскі і студэнтка мастацкага вучылішча Марыя Тульжанкова знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Нагадаем, іх затрымалі ўчора ў Гомелі падчас канцэрту гурта "NRM". На маладых людзей складзены пратаколы за дробнае хуліганства. Не выключана, што яны прабудуць у ізалятары да суда, які запланаваны на 17 сакавіка.

Іх затрымалі за распаўсюджванне паштовак з нагоды 90-годдзя БНР, якое будзе адзначацца 25 сакавіка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі