Вы тут

Затрыманыя па "справе Зельцара" змогуць атрымліваць перадачы

Камера ў турме № 8 Жодзіна / Sb.by, ілюстрацыйны здымак

Для затрыманых па "справе Зельцара", якія ўтрымліваюцца ў турме № 8 Жодзіна, у панядзелак знялі каранцін, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на сваякоў вязняў. 

З пачатка кастрычніка, моманту пераводу затрыманых за каментары па "справе Зельцара" ў жодзінскую турму, быў абвешчаны каранцін. Праз гэта людзям не перадавалі перадачы, да іх не пускалі адвакатаў. Паўтары месяцы вязні сядзелі ў тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, за каментары пасля гібелі афіцэра КДБ у Беларусі затрымалі каля 200 чалавек, іх абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады" і "наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.