Кубракоў: за каментары пасля гібелі афіцэра КДБ затрымалі каля 200 чалавек

Кубракоў: за каментары пасля гібелі афіцэра КДБ затрымалі каля 200 чалавек

За каментары пасля гібелі афіцэра КДБ у Беларусі затрымалі каля 200 чалавек. Пра гэта 7 кастрычніка падчас сустрэчы з "актывам Брэсцкай вобласці" заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Раней намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч распавёў, што толькі за дзень знайшлі больш за 200 аўтараў каментароў. Але затрыманні працягваюцца. Напярэдадні стала вядома, што 136 чалавек сталі падазраванымі па крымінальнай справе. Артыкулы —  "абраза прадстаўніка ўлады" і "наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці".

"Хачу папрасіць кіраўнікоў прадпрыемстваў, каб даводзілі да работнікаў, як трэба сябе паводзіць на вуліцы і як трэба сябе паводзіць у інтэрнэце", — цытуе словы Кубракова sb.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі