Затрыманыя мужчыны, якія перапраўлялі ваеннаабавязаных украінцаў у Беларусь

Фота затрымання злачынцаў / Памежслужба Украіны
Фота затрымання злачынцаў / Памежслужба Украіны

У адным з памежных раёнаў Чарнігаўскай вобласці затрыманыя двое мужчын, якія перапраўлялі ваеннаабавязаных украінцаў у Беларусь. Пра гэта паведамляе Памежная служба Украіны.

Пры сабе затрыманыя мелі аўтамат Калашнікава, пісталет Макарава, патроны да зброі і грошы. Як аказалася, "паслуга" такой пераправы каштавала 100 тысяч грыўняў (прыкладна 2500 долараў — рэд.).

У дачыненні да затрыманых узбуджана крымінальная справа за арганізацыю незаконнай перапраўкі асоб праз дзяржаўную мяжу Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі