Затрыманыя антыфашысты да суда прабудуць на Акрэсціна

Чатырох затрыманых удзельнікаў антыфашысцкага пікета каля расійскай амбасады, перавязуць з Цэнтральнага РАУСа Мінска ў спецрыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна, паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Ян Крушынскі.
Да пастарунка міліцыянты падагналі аўтазак. Усе затрыманыя: Павел К., Вадзім Л., Жэня Ш. і Лера, прыехалі ў Мінск з розных гарадоў Беларусі.

Хутчэй за ўсё, суд адбудзецца заўтра. Сувязі з затрыманымі няма. Тэлефоны РАУСа не адказваюць, таму атрымаць афіцыйную інфармацыю пакуль не ўдаецца. Міліцыянты сцвярджаюць, што адпусцілі дзяўчыну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі