Вы тут

Затрыманых у Мінску пратэстоўцаў адпраўляюць пад адміністрацыйны арышт

Аўтазакі ў Мінску / novychas.online

Затрыманых у Мінску пратэстоўцаў адпраўляюць пад адміністрацыйны арышт. Удзельнікаў антываенных акцый 28 лютага ў судах караюць за "дробнае хуліганства", "непадпарадкаванне міліцыянерам" і "распаўсюд эстрэмісцкіх матэрыялаў", паведамляюць праваабаронцы. Яны маюць прозвішчы больш за 700 затрыманых. У МУС РБ паведамілі пра 800 чалавек, якіх затрымалі па ўсёй краіне ў нядзелю.

У судзе Заводскага раёна Мінска суддзя Анастасія Асіпчык асудзіла братоў Дзмітрыя і Сяргея Ястрабавых за "пікетаванне" на выбарчых участках. Яны нібыта "публічна выказвалі свае погляды супраць дзейнай улады", выкрыквалі лозунгі “Жыве Беларусь!“, “Слава Украіне!“ і “Не вайне!". Ястрабавы атрымалі 14 і 15 сутак арышту адпаведна.

Лекар Дзмітрый Маркелаў асуджаны на 14 сутак адміністрацыйнага арышту.

Суды працягваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.