Затрыманы заяўнік Сацыяльнага маршу Міхаіл Пашкевіч

Як паведамляе "Хартыя-97", сёння зранку затрыманы адзін з заяўнікаў Сацыяльнага маршу, моладзевы лідэр Міхаіл Пашкевіч, а таксама актывісты Зміцер Кавалгін і Мікалай Сергіенка. У 7.12 раніцы ад Пашкевіча прыйшло sms-паведамленне, у якім не было названа месца і прычына затрымання. З таго часу сувязі з ім няма.


Затрыманыя находзяцца ў УУС Мінскага метрапалітэну, іх маюць намер адвезці ў Кастрычніцкі суд Мінску.

Нагадаем, што Сацыяльны марш пройдзе 4 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі