Вы тут

Затрыманы ў Польшчы беларус Малахоўскі выйшаў з пракуратуры

Макарый Малахоўскі / Цэнтр беларускай салідарнасці

Грамадзянін Беларусі Макарый Малахоўскі выйшаў з польскай пракуратуры. Разам з ім ягоны адвакат. У якім Малахоўскі цяпер статусе, пакуль невядома.

Пра гэта щ каментары Еўрарадыё распавяла дзяўчына беларуса, затрыманага напярэдадні па запыце беларускіх сілавікоў у Інтэрпол.

На Малахоўскага ў Беларусі пачалі крымінальную справу за "гвалт або пагрозу гвалту"  ў дачыненні да сілавіка. Па версіі беларускага боку, ён нібыта наехаў на супрацоўніка ДПС 13 жніўня 2020-га. Тады хлопца адправілі на Акрэсціна і праз некалькі дзён выпусцілі разам з іншымі затрыманымі ў першыя дні пратэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.