Затрыманы ў Маладзечне за супраціўленне міліцыі — у статусе падазраванага

Затрыманы ў Маладзечне за супраціўленне міліцыі — у статусе падазраванага

Затрыманы ў Маладзечне за супраціўленне міліцыі 31-гадовы Павел Пяскоў знаходзіцца ў статусе падазраванага. Пра гэта Еўрарадыё распавяла яго грамадзянская жонка Вераніка, якая наведала мясцовы аддзел Следчага камітэта. Крымінальная справа распачата па артыкуле 363 ч. 2. Гэта — супраціўленне міліцыянеру пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучанае з ужыццём гвалту ці з пагрозай яго выкарыстання. Па гэтым артыкуле пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў, ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Здарэнне адбылося ў пятніцу ў Маладзечне і трапіла на відэа. АМАПаўцы і "ціхары" затрымлівалі чалавека, а прысутныя людзі абурыліся. Адбылася штурханіна, падчас якой адзін з сілавікоў дастаў баявы пісталет (пазней прэс-служба МУС заявіла, што ён "выслізнуў" з кабуры падчас валтузні і баец яго "вярнуў назад"). Затрыманні ўдзельнікаў штурханіны пачаліся пазней. Пяскова затрымалі ў суботу на трое сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі