Затрыманы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Затрыманы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Затрыманы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. З учорашняга дня ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна. Верагодна ў сераду пройдзе суд. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў экс-старшыня Партыі БНФ, цяперашні намеснік старшыні Аляксей Янукевіч. Паводле яго слоў, Кастусёва затрымалі па дарозе ў аэрапорт — у Варшаве ён планаваў паўдзельнічаць у пасяджэнні міжнароднай камісіі Сейму. Янукевіч мяркуе, што Кастусёва маглі затрымаць за ўдзел у акцыі пратэсту супраць адкрыцця рэстарана каля Курапатаў.

Рыгору Кастусёву 61 год. Старшынём Партыі БНФ ён быў абраны ў верасні 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі