Затрыманы падазраваны ў забойстве таксіста ў Калінкавіцкім раёне

Затрыманы падазраваны ў забойстве таксіста ў Калінкавіцкім раёне

Затрыманы падазраваны ў забойстве таксіста ў Калінкавіцкім раёне. 25-гадовы мужчына прызнаўся, што раніцай 19 студзеня ён быў у стане алкагольнага ап'янення і выклікаў таксі для паездкі ў вёску Гулевічы. Па дарозе ён зарэзаў кіроўцу (нанёс яму шматлікія ўдары нажом у шыю і ў грудзі) і выкінуў яго цела з машыны. Паранены памёр на месцы. На таксоўцы зламыснік вярнуўся ў Калінкавічы, дзе яе спаліў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства". Падазраваны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Гомельская міліцыя праінфармавала пра тое, як ішлі пошукі зламысніка. Спачатку праваахоўнікі атрымалі інфармацыю пра таксоўку, якая гарэла ў канцы Лясной вуліцы ў Калінкавічах. Пачаліся пошукі таксіста, але яго тэлефон не адказваў. Цела знайшлі ў вёсцы Гулевічы. Далей міліцыя выйшла на пасажыра, які выклікаў таксі. Ім аказаўся 25-гадовы жыхар Калінкавічаў, які нідзе не працуе, раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за розныя правапарушэнні.

Затрыманы падазраваны ў забойстве таксіста ў Калінкавіцкім раёне
Следчы камітэт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі