Затрыманы падазраваны ў катаванні ў Кіеве на марозе казака Гаўрылюка

Нагадаем, у студзені сёлета з'явілася відэа здзекаў міліцыянтаў над пратэстоўцам з Майдана Міхаілам Гаўрылюком. Яго захапілі на вуліцы Грушэўскага, калі ён дапамагаў параненаму. Сілавікі распранулі казака, збілі яго, вывелі голым на мароз, здымалі на відэа. Гэтае відэа патрапіла ў інтэрнэт.



Як сцвярджае Алег Махніцкі, аднаму з міліцыянтаў выстаўленае абвінавачанне аб падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства. Яго затрымалі. Былі дапытаныя яшчэ некалькі міліцыянераў, якія пацвердзілі здзекі над Гаўрылюком.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі