Затрыманы моладзевы лідэр Аляксандр Баразенка

Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Баразенка затрыманы сёння ў Мінску. Пра гэта паведамляе сайт "Хартыя-97".  Малады чалавек быў затрыманы сёння ў 13.00 у раёне плошчы Перамогі. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі міліцыі Ігар Гаркуша і Уладзімір Анішчук. Аляксандра Баразенку даставілі ў апорны пункт Акадэміі міліцыі на праспекце Машэрава (былая вуліца Варвашэні). Прычыны затрымання невядомыя.

Нагадаем, што Аляксандр Баразенка — адзін з фігурантаў "справы 14-ці", пачатай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь на ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Мінску 10 студзеня 2008 года.

Баразенку арыштавалі 27 кастрычніка 2008 года ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. 9 снежня 2008 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў моладзевага актывіста да абмежавання волі тэрмінам на 1 год без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі