Вы тут

Затрыманы міністр лясной гаспадаркі?

Віталь Дрожжа (справа) нешта запісваў на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 9 сакавіка / president.gov.by

Затрыманы міністр лясной гаспадаркі Беларусі Віталь Дрожжа, паведамляе адразу некалькі недзяржаўных СМІ са спасылкай на свае крыніцы. Нібыта, затрыманне праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК.

Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. У Міністэрстве кажуць, што іх кіраўнік на бальнічным.

Віталь Дрожжа — ураджэнец Карэлічаў, яму 53 гады. Міністрам ён быў прызначаны ў красавіку 2018-га, а да таго кіраваў Бабруйскім лясгасам, быў гендырэктарам Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры". Дрожжа прыйшоў на месца Міхаіла Амельяновіча, якога Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады за "недастатковыя меры па барацьбе з карупцыяй". КДБ тады раскрыў "злачынную схему экспарту драўніны", быў гучны судовы працэс.

9 сакавіка 2022-га Лукашэнка выслухаў даклад пра навядзенне парадку ў лясах. Тады ён папярэдзіў прысутных, у тым ліку і міністра лясной гаспадаркі, што за скажэнне інфармацыі, прыпіскі іх чакае турма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.