Затрыманы кіроўца фуры, які паўдзельнічаў у страшным ДТЗ на МКАД

Затрыманы кіроўца фуры, які паўдзельнічаў у страшным ДТЗ на МКАД

Затрыманы 47-гадовы кіроўца фуры, які паўдзельнічаў у страшным ДТЗ на МКАД, інфармуе тэлеканал АНТ. Аўтааварыя здарылася каля 7-й гадзіны раніцы 1 лютага. Грузавік "Сканія" сутыкнуўся з пагрузчыкам (ён ехаў у спадарожным накірунку), які адкінула на тры легкавікі — "Мазду", "Опель" і "Сітраен". 54-гадовы кіроўца "Мазды" і яго 52-гадовая жонка загінулі на месцы. Пазней памёр 26-гадовы пасажыр.

Па факце ДТЗ, у якім загінулі людзі, распачатая крымінальная справа. Артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі