Затрыманы гендырэктар ЖКГ Мінскай вобласці

Па падазрэнні ў выкраданні буйной сумы дзяржаўных сродкаў затрыманы гендырэктар ЖКГ Мінскай вобласці. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, адначасова з працай на сваёй асноўнай пасадзе мужчына фактычна кіраваў таварыствам з абмежаванай адказнасцю, заснавальнікам якога быў яго брат. Прадпрыемства спецыялізуецца на замене цеплавых сетак і будаўніцтве кацельняў.



Па звестках міліцыі, падазраваны даручыў падначаленым правесці капітальны рамонт цеплаізаляцыі ў вёсцы Атраднае Любанскага раёна па завышаным кошце. У выніку дзяржаве быў нанесены ўрон на 700 мільёнаў рублёў. Падчас праверкі высветлілася, што скрадзеныя грошы здымаліся з рахункаў праз жонку, аформленую індывідуальным прадпрымальнікам.



За злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Накладзены арышт на маёмасць у 3,5 мільярды рублёў, у тым ліку на аўтамабілі і нерухомасць, а на падкантрольных рахунках “замарожана” 130 мільёнаў рублёў.



Цікава, што яшчэ 18 верасня падазраваны выступаў адным з асноўных дакладчыкаў на калегіі ЖКГ Мінскай вобласці, прысвечанай падрыхтоўцы да зімовага перыяду.



Фота — realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі