Затрыманы апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч

Затрыманы апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч

Увечары 30 кастрычніка ў Мінску быў затрыманы апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла яго жонка Марына Адамовіч. Верагодна Статкевіча чакае чарговы суд за арганізацыю ў Мінску несанкцыянаванай вулічнай акцыі. 21 кастрычніка палітык арганізаваў “Марш раззлаваных беларусаў 2.0”, а 29-га — акцыю памяці расстралянай у 1937-м беларускай эліты.

Кіраўнік руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч нагадаў, што 31 кастрычніка Статкевіч ”мусіў быць на пасяджэнні рабочай групы па Беларусі Еўранэст”. “Добрае” пасланне еўрапейцам”, — напісаў ён у Facebook.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі