Затрыманы актывіст Мікалай Чарнавус, у яго гіпертанічны крызіс

Мікалай Чарнавус выходзіў з рэдакцыі праўладнай газеты “Наш край” і быў затрыманы. Цягам пяці гадзін маёр Аляксей Гетман складаў у пастарунку пратакол аб адміністратыўным парушэнні. У гэты час Чарнавусу стала дрэнна. Тым не менш, яго накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе яму стала яшчэ горш.

Праваахоўнікі выклікалі “хуткую дапамогу”, і ў стане гіпертанічнага крызу Чарнавус патрапіў у лякарню, дзе за ім “прыглядаюць” два міліцыянты. Да хворага інваліда не пусцілі нават сына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі