Вы тут

Затрыманы адзін з найлепшых сківічна-тварных хірургаў Беларусі

Андрэй Любецкі / Наша ніва

Затрыманы Андрэй Любецкі, адзін з найлепшых сківічна-тварных хірургаў Беларусі, піша "Наша ніва" са спасылкай на яго сваякоў. Тыдзень таму яго жонка доктар-стаматолаг Наталля Любецкая з чатырма дзецьмі з’ехала за мяжу. Раней па дзяржаўных тэлеканалах яе прадставілі "пасыльнай Ігара Макара", яна правяла тры дні ў СІЗА КДБ. Цяпер Любецкая з дзецьмі знаходзіцца ў адной з краін ЕС.

Андрэй Любецкі 18 гадоў адпрацаваў у 4-й дзіцячай бальніцы беларускай сталіцы. А летась ён валанцёрыў пад Акрэсціна. У кастрычніку хірург правёў два дні за кратамі, быў аштрафаваны.

"Наша сям’я разглядае розныя варыянты — ці перацярпець-перачакаць гэты перыяд, ці адсюль з’язджаць, — гаварыў Любецкі ў красавіку. — Спадзяюся, мы зможам застацца тут".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.