Затрыманую ў суботу маці шасці дзяцей аштрафавалі і забралі тэлефон

Затрыманую ў суботу маці шасці дзяцей аштрафавалі і забралі тэлефон

30 траўня ў Магілёве адбыўся суд над людзьмі, затрыманымі ў суботу, 28 траўня, на свяце карагоду, паведамляюць праваабаронцы. Сярод іх была шматдзетная гамяльчанка Вольга Елісеева, уладальніца ордэна Маці. У яе шасцёра непаўналетніх дзяцей.

Затрыманні адбыліся на беразе Дняпра, дзе аматары старажытных абрадаў сабраліся правесці карагод. Агулам затрымалі 14 жанчын і шэсць мужчын.

Усім удзельнікам свята прызначылі штрафы па 320 рублёў (10 базавых велічыняў). Праваабаронцы адзначаюць, што ў Елісеевай у дадатак забралі мабільны тэлефон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі