Вы тут

Затрыманні топ-менеджараў на МТЗ і БелАЗе, сілавікі забралі 100 тысяч долараў

Крымінальныя справы распачаты па факту хабарніцтва ў асабліва буйным памеры / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У МУС Беларусі паведамілі пра выкрыццё "маштабнай злачыннай дзейнасці" топ-менеджараў МТЗ і БелАЗа. Прайшлі затрыманні. Іх падазраюць у атрыманні шматлікіх хабараў "за перамогу ў тэндарах на пастаўку дарагога абсталявання, своечасовую аплату тавару". Падкрэсліваецца, што "для канспірацыі хабары маскіраваліся пад фіктыўныя дамовы пазыкі і куплі-продажу нерухомасці".

Вядома, што затрымана не менш за 7 чалавек. Забрана каля 100 тысяч долараў. Крымінальныя справы распачаты па факту хабарніцтва ў асабліва буйным памеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.