Затрыманая жонка былога міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага

Дзмітрый Кулакоўскі з жонкай у студзені 2021-га / spring96.org
Дзмітрый Кулакоўскі з жонкай у студзені 2021-га / spring96.org

Затрыманая жонка былога міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага. Яе знаёмыя распавялі "Новаму часу", што Юлію Кулакоўскую папрасілі з'явіцца ў следчы ізалятар на Акрэсціна, каб перадаць мужу неабходныя лекі. Аднак назад яе ўжо не выпусцілі. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчыну даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёну Мінску.

АБНОЎЛЕНА: Юлію Кулакоўскі адпусцілі. За што яе затрымлівалі, невядома.

Некалькі дзён таму Дзмітрыя Кулакоўскага зноў накіравалі пад арышт. Ён асуджаны на 15 сутак нібыта за "непадпарадкаванне міліцыянтам".

Дзмітрый Кулакоўскі —  былы начальнік крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска, меў званне капітана міліцыі. Ён звольніўся неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 га, паколькі быў нязгодны з дзеяннямі ўладаў. У кастрычніку Кулакоўскага затрымалі, ён правёў 27 сутак за кратамі ў ізалятары на Акрэсціна, у тым ліку і ў карцары.

У снежні мінулага года былы сілавік спрабаваў з'ехаць з Беларусі, але высветлілася, што выезд за мяжу для яго часова абмежаваны. Кулакоўскага затрымалі, распачалі ўжо крымінальную справу, абвінавацілі ў "абразе прадстаўніка ўлады". У студзені 2021-га яго асудзілі на два гады "хіміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі