Затрымлівалі Марыю Калеснікаву, каардынатарку штаба Ціханоўскай

Мікрааўтобус, на якім Марыю Калеснікаву звезлі ад штаба Святланы Ціханоўскай
Мікрааўтобус, на якім Марыю Калеснікаву звезлі ад штаба Святланы Ціханоўскай

Увечары 8 жніўня былі затрыманыя Марыя Калеснікава, каардынатарка штаба Святланы Ціханоўскі. Каля 22:30 сілавікі звезлі яе ад штаба Святланы Ціханоўскай на вуліцы Веры Харужай.

"Затрымалі пры выхадзе з штаба. Калі селі ў машыну і пачалі выязджаць з паркоўкі  — заблакаваў серабрысты бус, выйшлі прадстаўнікі міліцыі. Марыю сілай завялі ў бус і з'ехалі", — распавядае прадстаўнік штаба Святланы Ціханоўскай Антон Раднянкоў.

Дапоўнена!

У 23:00 стала вядома, што Марыю Калеснікаву адпусцілі. Гэта пацвердзіў штаб Святланы Ціханоўскай. Па версіі міліцыі, Калеснікаву пераблыталі з іншым чалавекам.

Задерживали Марию Колесникову, координатора штаба Светланы Тихановской
Марыя Калеснікава — крайняя злева / Еўрарадыё

Сёння ўдзень была затрыманая Марыя Мароз, начальніца штаба Ціханоўскай. Яе зацягнулі ў сіні мікрааўтобус людзі ў цывільным. Пры затрыманні прысутнічалі Святлана Ціханоўская, а таксама яе прэс-сакратар Ганна Красуліна, якая паведамляла, што Марыю затрымалі "нібыта ў рамках нейкай адміністрацыйнай справы".

Сама кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская, баючыся затрымання, увечары 8 жніўня пакінула сваю кватэру. Яна не будзе там начаваць.

На 9 жніўня ў Беларусі прызначаны асноўны дзень галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі