У Мінску зноў затрымалі начальніцу штаба Ціханоўскай

Марыя Мароз / svaboda.org
Марыя Мароз / svaboda.org

У Мінску затрымалі начальніцу штаба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Марыю Мароз заталкалі ў сіні мікрааўтобус людзі ў цывільным. Пры затрыманні прысутнічалі сама Святлана Ціханоўская, а таксама яе прэс-сакратар Ганна Красуліна, якая паведамляла, што Марыю затрымалі "нібыта ў рамках нейкага адміністрацыйнай справы". Па папярэдніх дадзеных, яе даставілі ў Цэнтральнае РУУС.

Раніцай 6 жніўня Марыю Мароз ўжо затрымлівала міліцыя пры выхадзе з літоўскага пасольства пасля падачы дакументаў на візу. Праз паўтары гадзіны яе адпусцілі. Як Мароз паведаміла телеграм-каналу "Краіна для жыцця", такім чынам улады праводзілі тлумачальную гутарку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі