Як стала вядома Еўрарадыё, былога намесніка міністра сувязі і памочніка Мясніковіча Дзмітрыя Шадко вінавацяць у тэрарызме (артыкул 289 КК). Яму можа пагражаць да 20 гадоў турмы.
Раней паведамлялася, што 10 сакавіка Шадко не прыйшоў на важную нараду ў Маскве і не адказваў на тэлефанаванні. Яго кватэру ўзламалі, але слядоў чагосьці крымінальнага паліцыя там не знайшла. Потым стала вядома, што яго затрымалі і прывезлі ў СІЗА КДБ.
Высветлілася, што ён знаёмы з беларусамі, якіх затрымалі па справе дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах.