Затрымалі супрацоўніка лясгаса: "напісаў больш за чатыры тысячы каментароў"

Затрыманне / Кадр з відэа

Затрыманне / Кадр з відэа

У Свіслачы на Гродзеншчыне затрымалі супрацоўніка лясгаса. Амапаўцы прыйшлі на працу да мужчыны. Відэа з ім з'явілася ў праўладных тг-каналах.

Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына "напісаў больш за 4000 каментароў", у якіх нібыта "заклікаў да псавання маёмасці міліцыянераў і негатыўна выказваўся на адрас кіраўніцтва краіны". Сам мужчына кажа, што быў падпісаны на "дэструктыўныя" тэлеграм-каналы.

Таксама ў чацвер стала вядома пра затрыманне ў Гродне намесніка дырэктара ТАА "Кліматмайстар" Аляксандра Клімца. На відэа сілавікоў ён па-беларуску кажа, што зарэгістраваўся ў плане "Перамога".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі