Вы тут

Затрымалі хлопца, які напаў на кампанію ЛГБТ у Мінску

Пацярпелы ад нападу рэжысёр Мікалай Купрыч / www.svaboda.org

У Мінску затрымалі хлопца, які беспрычынна напаў на ЛГБТ-кампанію і жорстка збіў рэжысёра-дакументаліста Мікалая Купрыча. Затрыманне адбылося 9 верасня. 

Як піша актывіст Андрэй Завалей, хлопца пабачылі ў суботу ў тым жа раёне, дзе адбыўся напад — на вуліцы Кастрычніцкай. Выкліканы нарад міліцыі затрымаў 18-гадовага юнака.

Завалей піша: "Яму абвясцілі, што ён затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. Спачатку нібыта пагадзіўся прайсці разам з супрацоўнікамі міліцыі, але потым зрабіў рэзкі рывок і паспрабаваў збегчы. Не ведаю, што ўва мне ўключылася, як у запаволеныхай здымках: сфакусаваўся, згрупаваўся і выскачыў яму наперарэз, збіў з ног. Міліцыянты падбеглі, сказалі "дзякуй" і надзелі на яго кайданкі.

У размове яшчэ на Кастрычніцкай з адной з нашых сябровак на яе пытанне "Ну што, п...дзікаў я...шыў?" ён адказаў "Так!". Праз пару секундаў разумовага працэсу ўдакладніў: "Ну, гэта значыць не п...дзікаў, п...дзікаў я не чапаў. Я х...чоў я...шыў, вось гэта было".

Як распавядала Еўрарадыё, напад адбыўся ў ноч з 24-га на 25 жніўня. На тусовачнай вуліцы Кастрычніцкай малады чалавек чапляўся да ЛГБТ-кампаніі і рэжысёра-дакументаліста Мікалая Купрыча, які быў з імі. Калі на чарговае пытанне нецвярозага юнака Купрыч, жадаючы адчапіцца, сказаў "Я п...дар", хлопец напаў ззаду і жорстка збіў яго. Рэжысёру спатрэбілася шпіталізацыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.