Затрымалі аператара дрона, які спрабаваў запусціць яго над вайсковай часцю
![Адзін з дронаў затрыманых у Беларусі / Один из дронов, задержанных в Беларуси / t.me/gpkgovby](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dron-1008.jpg.webp?itok=P92oV6Ze)
Адзін з дронаў затрыманых у Беларусі / t.me/gpkgovby, ілюстрацыйны здымак
За мінулыя два тыдні беларускія вайскоўцы спынілі некалькі спробаў пранікнуць на ахоўныя тэрыторыі і аб'екты, паведамляе прэс-службы Мінабароны.
Затрыманых перадалі ў міліцыю.
Таксама ў ведамстве кажуць пра затрыманне аператара дрона, які спрабаваў запусціць лятальны апарат над тэрыторыяй адной з вайсковых часцей. Дзе размяшчаецца гэтая часць, у Мінабароны не ўдакладнілі.
Сродкамі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) былі спыненыя некалькі спробаў запуску дронаў над ахоўнай тэрыторыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.