Вы тут

#засталіся_дома — антывірусная праграма Еўрарадыё

Руся і Андрэй Сушко / калаж Еўрарадыё

Магчыма, хтосьці і абярэ ў якасці сродкаў супрацьстаяння каранавірусу такія лекі, як трактар, гарэлка ці лазня. Але далёка не ўсім гэтыя новыя метады лячэння падыходзяць. Такія людзі аддаюць перавагу метаду праверанаму — самаізаляцыі дома.

#засталіся_дома — новая праграма Еўрарадыё, у якой мы будзем гаварыць з бізнесменамі і палітыкамі, артыстамі і экспертамі пра жыццё і працу ў новых абставінах. Пра тое, як у самаізаляцыі не з’ехаць з глузду, не згубіць сувязь з рэчаіснасцю і не абмяжоўваць свае інтарэсы канапай і лядоўняй.

Вядзе праграму рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук. Госці прэм’ернага выпуску — спявачка, вакалістка гурта Shuma Руся і ўдзельнік каманды Лабараторыі лічбавых свабод праваабарончай арганізацыі Human Constanta Андрэй Сушко.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.