Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж затрыманы. Эквадор адмовіў яму ў прытулку

Джуліян Асанж / Reuters
Джуліян Асанж / Reuters

Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж затрыманы. Эквадор адмовіў яму ў палітычным прытулку ў сваім пасольстве, паведамляе BBC. Цяпер Асанж знаходзіцца пад вартай у паліцэйскім участку ў цэнтры Лондана. Там яго збіраюцца трымаць да пачатку судовага працэсу ў Вестмінстэрскім судзе, заявіла прэс-служба Скотланд-Ярда.

Раней прэзідэнт Эквадора Ленін Марэна заявіў, што ўлады Вялікабрытаніі далі пісьмовыя гарантыі таго, што калі Асанж пакіне эквадорскае пасольства, ён не будзе экстрадаваны ні ў адну з краін свету, дзе яму можа пагражаць смяротнае пакаранне.

У снежні 2010 года Асанж быў затрыманы лонданскай паліцыяй, пасля таго як добраахвотна з'явіўся ў паліцэйскі ўчастак. Падставай для арышту стаў ордар, выдадзены шведскай пракуратурай. Абарона Асанжа настойвае на тым, што запыт на яго экстрадыцыю быў матываваны палітычнымі прычынамі. Праз дзевяць дзён Высокі суд у Лондане выпусціў заснавальніка WikiLeaks з турмы пад заклад.

У 2012 годзе, пасля таго як брытанскі суд аддаў загад пра яго арышт па справе аб выдачы шведскім уладам, Ассанж схаваўся ў пасольстве Эквадора ў Лондане, дзе і знаходзіўся да сённяшняй раніцы. Па словах Джуліяна Асанжа, ён пайшоў на такі крок, паколькі баяўся, што Швецыя выдасць яго Злучаным Штатам (але швецкія ўлады спынілі справу амаль два гады таму). А ў ЗША Асанжа абвінавачваюць у разгалошванні сакрэтных дадзеных, якія публікаваліся на яго сайце.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі