Заснавальнік Фэйсбука Марк Цукерберг пойдзе ў дэкрэт

Заснавальнік Фэйсбука Марк Цукерберг пойдзе ў дэкрэт

Заснавальнік Фэйсбука Марк Цукерберг абвясціў, што пасля нараджэння сваёй дачкі пойдзе ў дэкрэтны адпачынак на два месяцы. Ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы, што цяпер яны разам з жонкай рыхтуюцца да нараджэння дзіця і збіраюць свае любімыя дзіцячыя кніжкі і цацкі. Таксама пара плануе, як будзе гадаваць дачку.

“Гэта вельмі асабістае рашэнне і я вырашыў узяць два месяцы дэкрэтнага адпачынку, калі з’явіцца нашая дачка”, — напісаў Цукерберг.

Паводле Цукерберга, досвед паказвае, што калі бацькі часова сыходзяць з працы дзеля гадавання немаўля, гэта добра ўплывае на дзяцей і на сям’ю ўвогуле. Таксама ён паведаміў, што кампанія Фэйсбук дае сваім амерыканскім супрацоўнікам чатыры месяцы аплочанага адпачынку па даглядзе за дзіцем, якія можна скарыстаць цягам года.

Фота: Фэйсбук

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі