Запрашэнне замежных святароў у Беларусь давядзецца ўзгадняць з уладамі

Запрашэнне замежнікаў у Беларусь у мэтах заняцця рэлігійнай дзейнасцю павінна ў абавязковым парадку ўзгадняцца з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Гэтая норма замацаваная ў пастанове Савета Міністраў.
Як распавёў намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Уладзімір Ламека, рэлігійныя аб'яднанні маюць права запрашаць у Беларусь замежнікаў у мэтах заняцця рэлігійнай дзейнасцю толькі па ўзгадненні з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў на тэрмін не больш за адзін год.

Гэты тэрмін можа падаўжацца або скарачацца. Замежны святар не мае права займацца рэлігійнай дзейнасцю ў населеных пунктах, якія не ўваходзяць у тэрыторыю дзейнасці рэлігійнай арганізацыі, якая дала дазвол на яго прыезд.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі