Замежныя турысты змогуць прыехаць у Беларусь без візы на 2-3 дні

Замежным турыстам могуць адмяніць візы для кароткатэрміновага наведвання Беларусі. Пра такія планы распавёў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Ігар Фісенка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Чыноўнік адзначыў, што неўзабаве набудзе моц указ аб бязвізавых паездках (да 72 гадзінаў) на тэрыторыю Белавежскай пушчы. Калі новае правіла сапраўды паўплывае на паток турыстаў і іх стане болей, то бязвізавы ўезд на 2-3 дні на тэрыторыю Беларусі ўвядуць для турыстаў, якія прыбываюць у нашу краіну авіятранспартам.

Летась на чэмпіянат свету па хакеі можна было прыехаць у Беларусь без візы, маючы квіток на матч турніра. Цяпер спецыялісты МЗС аналізуюць гэты досвед.

Пры гэтым Ігар Фісенка сказаў, што Беларусь гатовая ўвесці бязвізавы рэжым уезду для грамадзян тых краін, якія гатовыя арганізаваць бязвізавы рэжым для Беларусі.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі