Замежнікі актыўна скупляюць беларускую нерухомасць

Замежнікі сталі скупляць беларускую нерухомасць / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Замежнікі сталі скупляць беларускую нерухомасць / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

За шэсць месяцаў 2023 года замежнікі купілі ў беларусаў — фізічных асобаў нерухомую маёмасць на 57,7 мільёна долараў, піша сайт banki24.by. Гэта рэкордны паказчык актыўнасці ў першым паўгоддзі з 2015 года.

У параўнанні з 2022 годам аб'ём замежных укладанняў у беларускую нерухомасць павялічыўся на 37%. Летась беларусы прадалі замежнікам нерухомую маёмасць на 42,2 мільёна долараў. У папярэднія гады гэтая сума не дасягала і 40 мільёнаў долараў.

Пік продажу беларусамі нерухомай маёмасці замежнікам быў у 2014 годзе: тады за першае паўгоддзе было прададзена на 82,1 мільёна долараў.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі