Вы тут

Закуліссе Вялікага: у разгар COVID-19 трупа рэпеціруе балет "Пер Гюнт"

На рэпетыцыі ў Вялікім тэатры оперы і балета / Еўрарадыё

Малады балетмайстар Сяргей Мікель ставіць у Мінску балет "Пер Гюнт". Здаць пастаноўку мастацкаму савету трэба ў канцы чэрвеня. Прэм'ера павінна адбыцца восенню, у пачатку новага тэатральнага сезона. Паралельна ідуць рэпетыцыі оперы Джакама Пучыні "Вілісы".

У тэатры неспакойна. У прэсу прасачылася інфармацыя пра ўспышку каранавіруса — у траіх удзельнікаў трупы інфекцыя пацверджана, каля 200 чалавек — кантакты першага ўзроўню. Нягледзячы на гэта, рэпетыцыі не спыняюцца. Танцоры, як і раней, выкладваюцца на 100%. Хоць рэпеціраваць у ахоўных масках нашмат цяжэй, чым без іх!

Мы пабывалі за кулісамі Вялікага і пакажам адваротны бок прыгожага дзейства, якое вы бачыце на сцэне. Балет — гэта знясільвальная, цяжкая праца. Якую тут робяць з усмешкай.

Сяргей Міхель у масцы, Аляксандр Анісімаў — без / Еўрарадыё
На сцэне Опернага тэатра / Еўрарадыё
Балет — цяжкая праца / Еўрарадыё

Балетмайстар Сяргей Мікель за работай:

Рэпетыцыі праходзяць і на сцэне. Гэта прыгожа!

Гасіце святло!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.