Вы тут

TUT.by: у Оперным тэатры ўспышка каранавіруса

Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі / sb.by

Ўспышка каранавіруса зафіксавана ў Нацыянальным тэатры оперы і балета Беларусі, піша TUT.by. Ананімныя крыніцы распавялі, аб каранавірусе у як мінімум трох салістаў балета. Усе яны знаходзяцца на ізаляцыі.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ад кіраўніцтва тэатра няма.

Ананімныя супрацоўнікі паведамілі, што каранавірус быў знойдзены і дыягнаставаны ў пачатку гэтага тыдня. "Пасля таго як стала вядома пра станоўчыя вынікі (гэта адбылося 8 чэрвеня), балетную трупу адправілі па дамах да бліжэйшага панядзелка (15 чэрвеня). Пры гэтым артысткі кардэбалета, занятыя ў оперы "Вілісы. Фатум" працягнулі працаваць", — распавялі супрацоўнікі тэатра.

Каля 200 чалавек, якія працуюць у тэатры, зараз з'яўляюцца кантактамі першага або другога ўзроўню.

Як паведамляў Міністэрства аховы здароўя, па стане на 14 чэрвеня ў Беларусі было пацверджана 53 973 выпадкі заражэння COVID-19. Памерла 308 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.