Закрываецца кавярня O’Petit, вітрыну якой разбіў начальнік ГУБАЗіК Карпянкоў

Закрываецца кавярня O’Petit, вітрыну якой разбіў начальнік ГУБАЗіК Карпянкоў

5 снежня — апошні дзень працы кавярні O’Petit, якая месціцца ў пачатку праспекта Пераможцаў у Мінску. Менавіта яе шкляныя дзверы разбіваў начальнік ГУБАЗіК Мікалай Карпянкоў

Кавярня не працавала пасля заканчэння “Народнага Ультыматума” Святланы Ціханоўскай. З таго часу чыноўнікі ходзяць туды з праверкамі як на працу. Спачатку прыйшла санстанцыя — O’Petit часова зачыніліся. А пасля візіту правяраючых з МНС кавярні выпісалі гіганцкі штраф.

Калі на "Плошчы Пераменаў" утварыўся мемарыял у памяць Рамана Бандарэнкі, O'Petit прывезла туды каву. Кавярня нечакана для самой сябе стала адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў.

Хваля закрыцця кавярняў пракацілася па Мінску пасля 26 кастрычніка, калі Святлана Ціханоўская абвясціла ўсеагульную забастоўку. Улады склалі спіс кавярняў, якія далучыліся да яе, і пачалі іх правяраць. Заканадаўства ў сферы грамадскага харчавання ў Беларусі даволі складанае, таму знайсці парушэнні было нескладана.

На тусовачнай вуліцы Кастрычніцкай у Мінску закрыліся ўсе рэстарацыі Улада Луневіча. А на Карла Маркса днямі спыніла працу кавярня "Мануфактура". Гэта толькі некаторыя прыклады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі