Закрыццё Ігналінскай АЭС абыйдзецца больш як у 1 млрд еўра

Закрыццё Ігналінскай АЭС будзе доўжыцца 25 гадоў і абыйдзецца больш як у 4 млрд літаў (звыш 1,158 млрд еўра). Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар АЭС Віктар Шавалдзін на канферэнцыі на тэму "Стратэгія энергетычнай бяспекі ЕС. Месца Літвы ў ёй". Ён адзначыў, што пры гэтым 80% кошту работаў па закрыцці прафінансуюць міжнародныя фонды, 20% — нацыянальны бюджэт. Запланавана, што на працягу 25 гадоў будзе вылучана звыш 4 млрд літаў.

В.Шавалдзін таксама падкрэсліў, што дзейсны рэактар другога блока адпавядае сусветным стандартам бяспекі і мог бы без дадатковых працаў дзейнічаць яшчэ некалькі гадоў. Найлепшым выратаваннем ад энергетычнага крызісу была б далейшая эксплуатацыя другога блока да жніўня 2012 год, адзначыў ён.

Нагадаем, што на закрыццё Ігналінскай АЭС Еўрасаюз ужо вылучыў 679 млн еўра. Літва пры ўступленні ў ЕС абавязалася зачыніць Ігналінскую АЭС у канцы 2009 года. Аднак у выніку гэтага ў краіне з'явіцца энэргадэфіцыт. У сувязі з гэтым урад Літвы шукае магчымасць дамовіцца з Еўракамісіяй, каб падоўжыць тэрмін працы станцыі хоць бы да сярэдзіны 2012 года.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі