Закон аб СМІ будзе разглядацца Палатай прадстаўнікоў 17 чэрвеня

Законапраект аб сродках масавай інфармацыі будзе разгледжаны Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні 17 чэрвеня. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня парламенцкай камісіі па правах чалавека, нацыянальным адносінам і СМІ Юры Кулакоўскі. Дакумент паступіў у Палату прадстаўнікоў 10 чэрвеня і ў гэты ж дзень быў уключаны ў парадак дня бягучай сесіі ніжняй палаты парламента. 10 чэрвеня законапраект быў разгледжаны на паседжанні парламенцкай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ.

Па паведамленні прэс-службы Палаты прадстаўнікоў, законапраект мяркуе спарадкаваць працэдуру заснавання і рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі; прыбраць прабелы ў прававым рэгуляванні шэрагу грамадскіх адносін у сферы масавай інфармацыі ў частцы вызначэння парадку фінансавання СМІ, катэгорый інфармацыі, распаўсюджванне якой у СМІ забароненае або абмежаванае, выпадкаў незаконнага абмежавання свабоды масавай інфармацыі; узмацніць адказнасць заснавальніка (заснавальнікаў) СМІ і г.д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі