Захоп падлеткаў і пабіты доктар: нядаўнія аперацыі беларускіх сілавікоў

Штурм кватэры наркагандляра ў Гомелі / ютуб
Штурм кватэры наркагандляра ў Гомелі / ютуб

Перастрэлка супрацоўніка EPAM Systems Андрэя Зельцэра і афіцэра КДБ Дзмітрыя Федасюка, пасля якой абодва мужчыны загінулі, выклікала буру меркаванняў і эмоцый у беларускай медыяпрасторы. Еўрарадыё прыгадала іншыя рэзанансныя выпадкі спецыяльных мерапрыемстваў, у час якіх сілавікі ўварваліся ў дамы, стралялі або праводзілі штурм кватэр і будынкаў.
 

Не зусім штурм, але "з болем або без болю"

Захват подростков и побитый доктор: недавние операции белорусских силовиков
"Штурм" кватэры, у якой знаходзіліся пратэстоўцы / Еўрарадыё

25 кастрычніка 2020 года пасля акцыі пратэсту "Народны ўльтыматум" у Мінску сілавікі пачалі зачыстку вуліц. Пратэстоўцы спрабавалі выратавацца ў пад'ездах дамоў і кватэрах, якія для іх адчынялі іншыя гараджане. У адну з такіх кватэр мужчыны ўварваліся ў масках і са спецсродкамі. Відэа, у час якога сілавікі пагражаюць забраць людзей "з болем або без болю", разышлося па інтэрнэце. "Пачалі адчыняць кватэры, рынуліся туды, давялося з кватэр выцягваць гэтых наркаманаў", — так на падзеі, якія адбыліся, адрэагаваў тады Аляксандр Лукашэнка.
 

"Вагнераўцаў" затрымалі прыгожа, але потым адпусцілі

У ліпені 2020-га беларускія сілавікі заявілі пра затрыманне 33 байцоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі. СМІ апублікавалі прозвішчы затрыманых — некаторыя з іх ужо "свяціліся" як байцы расійскай ПВК "Вагнер".

Захват подростков и побитый доктор: недавние операции белорусских силовиков
Адпрацавалі "баевікоў" як мае быць. Але ўсё дарма / ютуб

Штурм памяшканняў санаторыя, у якім начавалі "вагнераўцы", праводзіў спецназ КДБ пры падтрымцы АМАПа. Аднак трывога аказалася фальшывай: пасля ўмяшання расійскіх уладаў "баевікі" не падпалі пад крымінальны пераслед і 32 з іх вярнуліся ў Расійскую Федэрацыю, адзін — грамадзянін Беларусі — застаўся на радзіме.
 

Пераблыталі і пабілі

Раніца 4 жніўня 2016 года пачалася для дзіцячага хірурга-траўматолага Дзмітрыя Серады са штурму АМАПам яго кватэры. Мужчыну затрымалі і даставілі ў РУУС. А пазней аказалася, што Серада зусім не той, каго шукала міліцыя.

Захват подростков и побитый доктор: недавние операции белорусских силовиков
Узламаныя дзверы ў кватэры Дзмітрыя Серады / Еўрарадыё

Вынікам памылкі амапаўцаў сталі выбітыя ў кватэры вокны, выламаныя ўваходныя дзверы і траўмы ў Дзмітрыя Серады — ЧМТ лёгкай ступені, удары і сінякі. У завядзенні крымінальнай справы па фактах прычынення педыятру цялесных пашкоджанняў, а таксама пашкоджання маёмасці адмовілі за адсутнасцю ў дзеянні сілавікоў складу злачынства.
 

Два кулявыя раненні, 5 гадоў калоніі

1 студзеня 2017 года міліцыянер Руслан Салаўёў, які прыехаў на выклік,  адкрыў агонь з табельнай зброі па мінчуку Андрэю Гаўрошу. Прычынай выкліку сталі скаргі суседзяў на шум. Паводле афіцыйнай версіі, мужчына аказаў супраціў пры спробе праваахоўніка яго супакоіць. Гаўроша з двума кулявымі раненнямі хуткая забрала ў вайсковы шпіталь, у Салаўёва дыягнаставалі ЧМТ лёгкай ступені, сінякі і ранкі.

Захват подростков и побитый доктор: недавние операции белорусских силовиков
Паранены ў навагоднюю ноч Андрэй Гаўрош / Еўрарадыё

Пасля доўгага лячэння "бузацёра" адбыўся суд, на якім міліцыянер Салаўёў прасіў не караць Гаўроша зняволеннем, а толькі абмежаваннем волі. Прысуд быў такі — 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
 

Два кулявыя раненні, ампутацыя нагі

24 кастрычніка 2020-га ў вёсцы Дуброўка Ушацкага раёна міліцыянеры ўжылі табельную зброю. 32-гадовы Арцём Ягадка атрымаў дзве кулі ў нагу. З агнястрэльнымі раненнямі мужчыну даставілі ва ўшацкую лякарню, а потым у Мінск, дзе нагу давялося ампутаваць.

Захват подростков и побитый доктор: недавние операции белорусских силовиков
Арцём Ягадка, які атрымаў агнястрэльнае раненне / Еўрарадыё

Чаму стралялі? Паводле версіі МУС, "трое п'яных мужчын стаялі на праезнай частцы, калі да іх пад'ехаў патрульны нарад ДАІ. На просьбу адысці з дарогі кампанія адказала агрэсіяй". На думку маці пацярпелага, калі б Арцёма ў той вечар своечасова адвезлі на аперацыю ў шпіталь, то цалкам магчыма, што нагу ўдалося б выратаваць.
 

Штурмавалі кватэру псіхічна хворага пенсіянера

18 снежня 2019 года ў дзяжурную службу 102 Магілёва патэлефанаваў мужчына з паведамленнем пра тое, што 67-гадовы бацька не пускае яго ў кватэру, а таксама пагражае маці заяўніка, якая цяжка хворая і некалькі гадоў не ўстае з ложка. Сын таксама растлумачыў, што мужчына, які зачыніўся ў кватэры, пакутуе на псіхічнае захворванне.

Захват подростков и побитый доктор: недавние операции белорусских силовиков
АМАП абясшкоджвае пенсіянера / ютуб

АМАП браў кватэру штурмам. У выніку аперацыі мужчыну абясшкодзілі і адвезлі ў бальніцу. 68-гадовая пенсіянерка не пацярпела, але яе таксама шпіталізавалі.
 

Адпрацавалі магілёўскіх цыганоў

У траўні 2019 года пры дзіўных абставінах загінуў супрацоўнік ДАІ Яўген Патаповіч. 16 траўня мужчына адбыў для разбору на ДТЗ. А палове на сёмую вечара лейтэнант даслаў паведамленне ў месенджары: "Тэрмінова. Чорная "волга". Тры цыганы. Рэгістрацыйны знак — рускі". Пасля гэтага Яўген знік з табельнай зброяй. Яго цела знайшлі ў гэты ж вечар пад Магілёвам. Прычына смерці — агнястрэльнае раненне ў галаву.

Захват подростков и побитый доктор: недавние операции белорусских силовиков
Цела забітага супрацоўніка ДАІ / belaruspartisan.by

У той жа дзень у магілёўскіх раёнах Грабянёва і Чапаеўка міліцыя наляцела на дамы цыганоў. Па словах адной з цыганак, міліцыянеры прыйшлі выключна ў дамы дыяспары, а сам рэйд праводзіўся вельмі жорстка.

Крыху пазней СК заявіць, што асноўная версія здарэння — суіцыд, а тагачасны міністр МУС Шуневіч адмовіцца папрасіць прабачэння перад цыганамі. "У міністра няма ні нагоды, ні падстаў прасіць прабачэння ў цыганоў", — скажа Шуневіч.

 

Штурмавалі падлеткаў-"неанацыстаў"

13 верасня 2020 года пад Магілёвам супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю затрымалі шасцярых удзельнікаў суполкі "УКантакце" з назвай "ПАРТИЗАНЫ Могилёв". Сярод затрыманых былі непаўналетнія. Таксама тг-канал прэс-службы МУС паведаміў, што сярод затрыманых ёсць асобы з ультраправымі неанацысцкімі поглядамі.

Захват подростков и побитый доктор: недавние операции белорусских силовиков
Сілавікі паспяхова завяршылі штурм страйкбалістаў / ютуб

Штурмавалі страйкбалістаў па-даросламу. На месцы затрымання сілавікі знайшлі бел-чырвона-белы сцяг, форменнае абмундзіраванне з шаўронамі "Пагоня" і ўкраінскай сімволікай, балаклавы, бронекамізэлькі, страйкбольную і пнеўматычную зброю, сігнальны пісталет, нажы і радыёстанцыі. А яшчэ нашыўку з "Колаваротам", якая, хутчэй за ўсё, і дала падставу прылічыць хлопцаў да прыхільнікаў ультраправых неанацысцкіх поглядаў.

Аднак акрамя бчб-сімволікі ў тынэйджараў, якія займаліся касплэем працы сілавікоў, былі нашыўкі і з дзяржаўным беларускім сцягам. Увогуле, мяркуючы па далейшай актыўнасці хлопцаў у сацсетках, гучнае "затрыманне неанацыстаў" вырашылі спусціць на тармазах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі