Мінчук, якога параніў міліцыянер, асуджаны на 5 гадоў абмежавання волі

Мінчук, якога параніў міліцыянер, асуджаны на 5 гадоў абмежавання волі

У сераду, 2 жніўня, Маскоўскі суд Мінска вынес прысуд па гучнай справе аб стральбе ў навагоднюю ноч. 29-гадовага Андрэя Гаўроша, якога тады параніў з пісталета міліцыянер Руслан Салаўёў, прызналі вінаватым у супраціўленні праваахоўніку. Пракурор прасіла для яго 3 гады зняволення, аднак асуджаны ён быў на 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Сваю віну мужчына не прызнаў. Прысуд ён сустрэў без эмоцый. Мужчына будзе жыць дома і зможа працаваць.

Як паведамляла Еўрарадыё, працаўнік завода “Керамін” Гаўрош адзначаў Новы год з кампаніяй. Пад раніцу ў дзверы патэлефанавалі і ён іх адчыніў — там стаяў міліцыянер. Высветлілася, што на шум паскардзілася суседка. Далей паказанні ўдзельнікаў канфлікту істотна адрозніваюцца. Па словах Салаўёва, Гаўрош на яго напаў, наносіў удары, спрабаваў забраць пісталет. Апошні сцвярджае, што агрэсію праявіў праваахоўнік. Андрэй Гаўрош атрымаў два кулявыя раненні, працяглы час лячыўся. Міліцыянер прасіў суд не караць Гаўроша зняволеннем, а толькі абмежаваннем волі. Суд адмовіў у іску Руслана Салаўёва, які прасіў кампенсаваць кошт сапсаванай формы — 87 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі