Вы тут

Загінуў беларускі музыкант Аркадзь Іваноўскі

Аркадзь Іваноўскі / Facebook 

Загінуў беларускі музыкант Аркадзь Іваноўскі, апошні гітарыст мулявінскіх "Песняроў". Пра гэта паведаміў адміністратар форума прыхільнікаў гэтага ансамбля Алег Верашчагін. Ён не ведае падрабязнасцяў трагічнага здарэння. Піша толькі, што Іваноўскі патануў.

Аркадзю Іваноўскаму было 59 гадоў. Развітанне з ім пройдзе ў сераду, 26 чэрвеня, з 14-й да 15-й гадзіны ў рытуальнай зале на Альшэўскага ў Мінску.

Іваноўскі — выпускнік Мінскага радыётэхнічнага інстытута і інстытута культуры. Працаваў не толькі ў "Песнярах", але і ў іншых калектывах, у тым ліку і ў Беларускім дзяржаўным аркестры М. Фінберга. У 2000-я займаўся джазавымі праектамі, працаваў на кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства ў Мінскім інстытуце сучасных ведаў.