Загінулы ў Літве беларус раней служыў у палку Каліноўскага

Віктар Савіч

Віктар Савіч / Кадр з відэа

Стала вядома, што загінулы ў Літве грамадзянін Беларусі раней служыў у палку Каліноўскага. Гэта Віктар Савіч, які ва Украіне меў пазыўны "Лешы".

Увечары 9 кастрычніка ён спыніўся на трасе каля Вільні і выйшаў з легкавіка. Кіроўца грузавіка яго не заўважыў і збіў

"Флагшток" нагадвае, што Савіч жыў у Гомелі. У 2021-м з-за рэпрэсій вымушаны быў з'ехаць за мяжу. Летась, калі ён быў у палку Каліноўскага, сілавікі ў РБ узялі ў закладнікі яго бацькоў, дасылалі відэа з імі з камеры ў ізалятары. Віктар Савіч удзельнічаў у баі, у якім загінуў вядомы беларускі добраахвотнік з пазыўным "Брэст". Гэтая падзея моцна ўразіла маладога чалавека і праз нейкі час ён звольніўся. У далейшым у яго быў складаны перыяд у жыцці. Савіч трапіў у скандал, калі яго інтэрвʼю з’явілася на прапагандысцкім канале "Беларусь 1" (справа юрыста Мантаса Даніэлюса, якога цяпер судзяць у Літве).

Загінулы ў Літве беларус раней служыў у палку Каліноўскага
На месцы ДТЗ / delfi.lt
Загінулы ў Літве беларус раней служыў у палку Каліноўскага

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі