Вы тут

Загінулага ва Украіне Віталя Шышова пахаваюць 26 верасня

Віталя Шышова пахаваюць 26 верасня / Еўрарадыё

24 верасня ўкраінская пракуратура дазволіла забраць цела Віталя Шышова, перадае Радыё "Свабода" са словаў яго сяброў. Пахаванне Шышова адбудзецца ў нядзелю, 26 верасня.

Гамяльчук Шышоў пераехаў ва Украіну ад палітычныга пераследу за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. У Кіеве ён быў адным з лідараў "Беларускага дома ва Украіне", дапамагаў уладкавацца іншым беларускім уцекачам. 

Шышова знайшлі павешаным 3 жніўня недалёка ад яго дома. Украінская паліцыя разглядала версіі самагубства і забойства. Вынікі экспертызы невядомыя. 

Сяброўка Шышова Бажэна Жолудзь казала, што суіцыдальных думак у яго не было. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.