Вы тут

Загінулага мігранта каля мяжы знайшоў падпалкоўнік у адстаўцы

Станіслаў Дайлідка / кадр з тэлерэпартажа

Дзяржаўныя медыя назвалі імя мясцовага жыхара, які, як паведамляецца, знайшоў загінулага мігранта каля беларуска-літоўскай мяжы. Гэта Станіслаў Дайлідка з Воранава. 

Як піша "Наша Ніва", Дайлідка — былы вайсковец, ён служыў у ваенкамаце. У запас ён выйшаў у званні маёра, а пазней стаў падпалкоўнікам: "Военная газета" ў 2013-м называла яго "маёрам-запаснікам". 

Яго сын Віталь Дайлідка служыў начальнікам адной з памежных застаў у Гродзенскай вобласці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.