Загаранне ўнутры баявой машыны выклікала пажар у вайсковай часці ў Гродне

Загаранне ўнутры баявой машыны выклікала пажар у вайсковай часці ў Гродне

Пажар у парку баявой тэхнікі ў вайсковай часці ў Гродне пачаўся з баявой машыны. Пра гэта журналістам распавёў намеснік камандзіра 6-й асобнай механізаванай брыгады, перадае newgrodno.by.

"У раёне поўдня ў адным са сховішчаў з тэхнікай адбылося ўзгаранне ўнутры баявой машыны. Экіпаж машыну пакінуў своечасова. Усе жывыя і здаровыя. Ніхто з вайскоўцаў не пацярпеў", — удакладніў ён.

Прэс-служба Мінабароны паведамляе, што агонь пашкодзіў тры адзінкі ўзбраення. 

Прычыны пажару высвятляюцца. На месцы здарэння працуе камісія Мінабароны, а таксама асабіста намеснік міністра абароны па ўзбраенні і намеснік міністра абароны па тыле.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі