Зафіксаваны невытлумачальны ўсплёск вывазу збожжа з Расіі ў Беларусь

Зафіксаваны невытлумачальны ўсплёск вывазу збожжа з Расіі ў Беларусь

Зафіксаваны невытлумачальны ўсплёск вывазу збожжа з Расіі ў Беларусь. На статыстыку, якая з'явілася на сайце Федэральнай мытнай службы РФ, звярнулі ўвагу аналітыкі, якія спецыялізуюцца на аналізе аграрных рынкаў. Незвычайна высокія аб'ёмы паставак прыпадаюць выключна на Смаленскую вобласць. Адтуль у сакавіку ў Беларусь было адпраўлена 5,2 млн тон соі, 400 тысяч тон пшаніцы і 300 тысяч тон сланечніка, паведамляе thebell.io.

Версіі прычын такой анамаліі ў экспертаў дзве: памылка ў статыстыцы ці злоўжыванні. Месячны экспарт соі ў нашу краіну на 800 тысяч тон перавысіў рэкордны расійскі ўраджай мінулага года, а пшаніцы і сланечніка пастаўлена прыблізна столькі, колькі імпартуецца за год. Была выказана версія, што ёсць сувязь з забаронай экспарту расійскага збожжа з красавіка 2020-га з-за каранавіруса. На карысць гэтага сведчыць той факт, што пастаўкі іншага сельскагаспадарчага імпарту ў РБ (напрыклад, мукі і масла) не змяніліся.

Аналітыкі мяркуюць, што прычынай анамаліі маглі стаць махінацыі з дэкларацыямі. Патрэбныя аб'ёмы таго ж збожжа заднім чыслом аднеслі на сакавік, бо тады вываз яго з Расіі яшчэ не забараняўся. І ўжо пасля забароны дэкларацыі прадаваліся жадаючым рэалізаваць тавар на экспарт. Калі схема сапраўды існуе, у ёй мусіць удзельнічаць беларускі бок, кажа дырэктар расійскага цэнтра "Совэкон" Андрэй Сізаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі