Забойцу сябра Цэнтравыбаркама асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі

Як адзначае interfax.by, прысуд вынесены па сукупнасці абвінавачанняў у забойстве і абарачэнні наркотыкаў.



Як паведамляла Еўрарадыё, забітую сябру ЦВК Святлану Хіневіч знайшлі 4 жніўня мінулага года ў яе кватэры ў Мінску. На целе было мноства колата-рэзаных раненняў. Праваахоўнікі затрымалі падазраванага ў забойстве — 35-гадовага нарказалежнага мужчыну, раней не судзімага. Ён пражываў у адным пад'ездзе з загінулай.



Падчас расследавання было ўстаноўлена, што забойства мае бытавы характар. Следства выявіла, што абвінавачаны быў у стане алкагольнага ап'янення і пад уздзеяннем псіхатропных рэчываў. Ён мэтанакіравана нанёс Хіневіч нажом не менш за дваццаць удараў у жыццёва важныя органы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі