Мінгарсуд перагледзеў прысуд забойцу сябра ЦВК Святланы Хіневіч

23 красавіка судовая калегія па крымінальных справах Мінгарсуда абвесціла прысуд па паўторным разглядзе справы аб забойстве сябра Цэнтравыбаркама Святланы Хіневіч.

Вінаватым прызнаны 37-гадовы мінчук Віталь Шостак, яе сусед па доме. Мужчыну вінавацілі ў забойстве і незаконным абарачэнні наркотыкаў. Першы раз прысуд па гэтай справе быў абвешчаны 9 красавіка 2014 года. Тады мужчыну асудзілі на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Таксама ён мусіў выплаціць сям'і забітай 70 млн рублёў у якасці кампенсацыі за маральную шкоду.

Абарона абскардзіла прысуд. Вярхоўны суд адмяніў вырак і накіраваў справу на новы разгляд.

Паводле новага прысуду, як перадае БелаПАН, Шостаку пакінулі ранейшы тэрмін зняволення — 20 гадоў. А вось сума кампенсацыі павялічылася да 200 млн рублёў. Таксама суд прызначыў яму прымусовае лячэннея ад наркаманіі і таксікаманіі па месцы адбыцця пакарання. Дарэчы, Шостак не прызнаў сваю віну ў інкрымінаваных злачынствах.

Нагадаем, што цела Святланы Хіневіч з множнымі колата-рэзанымі раненнямі знайшлі ў яе кватэры 4 жніўня 2013 года. Падазраваным быў прызнаны сусед-наркаман. Яго знайшлі дома і шпіталізавалі ў непрытомным стане з множнымі рэзанымі ранамі і вострай стратай крыві. Меркавалася, што мужчына забіў Хіневіч на бытавой глебе, а потым спрабаваў забіць сябе сам.

Следства выявіла падазраванага ў забойстве сябра ЦВК (відэа)

Падазраваны ў забойстве сябра ЦВК Святланы Хіневіч ускрыў сабе вены

Забойцу сябра Цэнтравыбаркама асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі