За запісам новага альбома PJ Harvey можна будзе назіраць праз шкляныя сцены

Пі Джэй Харві будзе запісваць новы альбом у студыі з празрыстымі сценамі. Такім чынам з 16 студзеня да 14 лютага ў галерэі Сомерсэт Хаўс у цэнтры Лондана кожны, хто набудзе квіток на інсталяцыю "Ідзе запіс" (так называецца акцыя), зможа цягам 45 хвілін назіраць за працай музыкаў. У продаж паступілі 3 тысячы квіткоў і яны, безумоўна, былі раскупленыя за некалькі гадзін.


Па словах Пі Джэй Харві, яна пераўтварыла студыйную працу ў выставу, каб "наведвальнікі адчулі энергію, якая ўтвараецца ў працэсе запісу". Арганізатары кажуць, што выстава будзе падобная да латэрэі, бо нехта з наведвальнікаў будзе назіраць за сумнымі гітарнымі пасажамі, настройкай бас-гітары ці аранжыроўкай духавой секцыі. А ў некага атрымаецца пачуць некалі песень з пачатку да канца.


Апошні альбо Пі Джэй Харві "Let England Shake" выйшаў 4 гады таму і быў адзначаны прэміяй Mercury Prize. З тых часоў спявачка выпусціла ўсяго адну песню, у падтрымку Шакера Амера, саўдаўскага араба, якога ўлады ЗША ўжо 12 гадоў утрымліваюць у турме Гуантанама без прад'яўлення абвінавачванняў.

Паводле zvuki.ru

Фота:  www.unforumzed.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі